БЕЛ Ł РУС

Смалявіцкі метэарыт афіцыйна зарэгістраваны ў міжнародным рэестры

21.03.2025 / 16:37

Nashaniva.com

Метэарыт, які ўпаў паблізу Смалявічаў, афіцыйна зарэгістраваны ў Міжнародным каталогу метэарытаў, паведамляе Sputnik.

Фота: Клуб «Астранамінск»

Згодна з рэестрам, метэарыт атрымаў назву па мясцовасці свайго падзення — «Смалявічы», і аднесены да класіфікацыі H6 — «звычайны хандрыт групы H, Тып 6». Падобных метэарытаў у каталогу зарэгістравана больш за 7,2 тысячы.

Прыводзяцца характарыстыкі метэарыта: ягоная маса складае 582 грама, хандрытавая матрыца складаецца з алівіна, нізкакальцыевага піраксена, клінапіраксена, плагіяклаза, траіліта, Fe-Ni-металу, храміту, мерыліту і апатыту.

Звесткі пра рэгістрацыю метэарыта «Смалявічы» будуць апублікаваныя ў 114-м нумары часопіса Meteoritical Bulletin, падрыхтоўка якога вядзецца цяпер.

Метэарыт упаў у раёне Смалявіч 25 снежня мінулага года. Плошча яго пошукаў складала каля 10 квадратных кіламетраў. Праз месяц яго аскепкі былі выяўленыя і адпраўленыя на экспертызу, якая пасля пацвердзіла іх касмічнае паходжанне. 

Чытайце таксама:

Знойдзеныя пад Смалявічамі абломкі сапраўды аказаліся метэарытнымі

«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў

Каментары да артыкула