Пад Гроднам адрамантавалі мост, летась пашкоджаны моцнай залевай
21.03.2025 / 17:5
У Гродзенскім раёне аднавілі мост паміж вёскай Кунцаўшчына і аграгарадком Луцкаўляны, пашкоджаны ў выніку моцнай залевы ў жніўні мінулага года, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.
Мост пасля праведзенага рамонту
Паведамляецца, што супрацоўнікі КДК Гродзенскай вобласці праінспектавалі вынікі рэканструкцыі моста праз раку Лашанка на пад'ездзе да вёскі Кунцаўшчына, які ў жніўні 2024 года быў пашкоджаны з-за магутнай залевы. Пацярпелы ўчастак аўтамабільнай дарогі звязвае вёску Кунцаўшчына з аграгарадком Луцкаўляны і выкарыстоўваецца для праезду сельскагаспадарчай тэхнікі.
Мост адразу пасля абвалу
Мясцовая дарожная арганізацыя (КУП «Гроднааблдарбуд») у кароткія тэрміны аднавіла транспартныя зносіны на пашкоджаным участку аўтадарогі. Мост ужо ўведзены ў эксплуатацыю, а найбліжэйшым часам будуць афарбаваныя ягоныя фасады і пасеяная трава на адхонах.
Чытайце таксама:
У Мінску зноў загаварылі пра знос прыватнага сектара ў раёне Арлоўскай
Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?
Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ