БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне трактарыст знайшоў у полі аленяня і забраў сабе. У ягонай жонкі канфіскавалі машыну

21.03.2025 / 19:10

Nashaniva.com

Трактарыст падабраў у полі аленяня, але пра гэта даведалася прыродаахова.

Скрыншот відэа ТРК «Мазыр»

Работнік аднаго з прадпрыемстваў Мазырскага раёна ў полі каля вёскі Мялешкавічы знайшоў малое аленяня. У ахову прыроды ён паведамляць не стаў i вырашыў забраць жывеліну сабе.

На трактары мужчына адвёз аленяня да сябе на працу, а адтуль на машыне жонкі забраў жывёліну дахаты. Праз некалькі дзён трактарыст перавёз яе ў іншую вёску, паведамляе ТРК «Мазыр».

Але ахова прыроды даведалася, што мужчына возіць па раёне жывёліну. Аленяня ў трактарыста адабралі, супраць мужчыны распачалі крымінальную справу аб незаконным транспартаванні жывёлы.

Суд прызначыў трактарысту штраф у 2100 рублёў і канфіскаваў машыну ягонай жонкі, на якой ён возіў аленяня.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім лясгасе патлумачылі, чаму лісы сталі часцей заходзіць у горад. Ці шмат сярод іх шалёных?

У кітайскіх рэстаранах замест бараніны і ялавічыны могуць падаваць мяса янотаў і ліс

У Беларусі стала ў 11 разоў больш аленяў

Каментары да артыкула