У муфлонаў з Белавежскай пушчы нарадзіліся дзеці
21.03.2025 / 21:30
У экскурсійных вальерах Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» адбылася радасная падзея — у муфлонаў, якія там жывуць, з'явілася патомства, паведамляюць на сайце ўстановы.
Сем маладых ягнят з гуллівым норавам і нязграбнай хадой ідуць за сваімі маткамі і актыўна спазнаюць свет навакол.
Муфлоны — жвачныя парнакапытныя жывёлы, з'яўляюцца найбліжэйшымі сваякамі хатніх авечак. Поўсць у жывёл кароткая, гладка прылеглая, на грудзях падоўжаная. Верхні бок цела летам руда-буры з больш цёмнай спінай, зімой — каштанава-буры. Ніжні бок цела белы.
Самцы цямнейшыя і буйнейшыя за самак. У самцоў на галаве размешчаныя тоўстыя, закручаныя рогі даўжынёй да 65 см. Самкі звычайна бязрогія або з маленькімі нязначнымі рожкамі.
Чытайце таксама:
У кітайскіх рэстаранах замест бараніны і ялавічыны могуць падаваць мяса янотаў і ліс