З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе
21.03.2025 / 21:41
Спадарожнік Maxar зафіксаваў наступствы атакі сіл абароны Украіны на склады аэрадрома стратэгічнай авіяцыі Расіі ў Энгельсе Саратаўскай вобласці, паведамляе праект «Схемы» Украінскай службы «Радыё Свабода».
Выгляд складоў на аэрадроме «Энгельс-2» па стане на 21 сакавіка 2025 года
На спадарожнікавых здымках амерыканскай аэракасмічнай кампаніі Maxar за 21 сакавіка бачныя пашкоджанні складоў боепрыпасаў аэрадрома «Энгельс-2» у Саратаўскай вобласці Расіі. На месцы некаторых будынкаў — варонкі ад выбухаў.
Выгляд складоў на аэрадроме «Энгельс-2» па стане на 7 снежня 2024 года
Аэрадром вядомы тым, што менавіта з яго неаднаразова ўзляталі самалёты стратэгічнай авіяцыі Расіі, якія наносілі маштабныя ракетныя ўдары па Украіне.
«Менавіта на гэтых складах стаялі кантэйнеры для ракет X-101/X-555, якія Расія выкарыстоўвае для нападаў на Украіну з самалётаў Ту-160 і Ту-95. Таксама ёсць імавернасць, што там знаходзіўся цэнтр перадпалётнай падрыхтоўкі ракет, які таксама быў знішчаны», — расказаў авіяэксперт Анатоль Храпчынскі ў каментары «Схемам».
Днём раней Генеральны штаб УСУ паведамляў, што ў ноч на 20 сакавіка вайскоўцы Сіл абароны Украіны ўдарылі па аэрадроме «Энгельс-2», у выніку чаго на ім пачаўся пажар і ўзарваліся боепрыпасы, якія там захоўваліся.
Чытайце таксама:
У Саратаўскай вобласці ноччу адбылася самая масіраваная атака БПЛА за ўсю вайну
«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект
Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру