Вайна22

У Саратаўскай вобласці ноччу адбылася самая масіраваная атака БПЛА за ўсю вайну

Губернатар Раман Бусаргін абвясціў эвакуацыю жыхароў мікрараёна каля вайсковага аэрадрома. 

Уначы адбыўся налёт украінскіх беспілотнікаў на Энгельс і ваколіцы. Пашкоджана больш за 30 прыватных дамоў у садовых таварыствах. 

Таксама быў пашкоджаны будынак Энгельскай гарадской бальніцы. У выніку атакі пацярпела жанчына, ёй аказваецца медыцынская дапамога. Акрамя таго, падчас атакі БПЛА быў пашкоджаны будынак дзіцячага санаторыя «Чайка», а таксама выбіла шкло ў двух дзіцячых садах, школе і некалькіх шматпавярховых дамах.

«У мэтах бяспекі з-за ўзгарання на тэрыторыі аэрадрома праводзіцца эвакуацыя людзей, якія пражываюць на тэрыторыі бліжэйшай да аб'екта», — напісаў губернатар Раман Бусаргін. Таксама ён напісаў, што навучанне школьнікаў у Энгельсе сёння будзе дыстанцыйным.

Усяго за ноч над Саратаўскай вобласцю было збіта 54 дроны. Гэта самая маштабная атака на рэгіён. Акрамя таго, дроны былі збітыя над Варонежскай, Белгародскай, Растоўскай, Курскай і Ліпецкай абласцямі, а таксама ў Крыме.

Паводле даных Мінабароны Расіі, за ноч знішчаны 132 беспілотнікі.

Каментары2

  • развал рф
    20.03.2025
    часцей і па болей трэба біць па рф
  • Дэкаланізацыя эрэф
    20.03.2025
    Драпежная Масковія бамбіць Саратаўскую Народную Рэспубліку.

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

Зацверджаны бюджэт Беларусі на 2026 год

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч20

Пуцін паскардзіўся Трампу на «спробу» Украіны атакаваць сваю рэзідэнцыю13

У Тайландзе ўпершыню за амаль 30 гадоў зноў пабачылі суматранскага ката. А ўжо і не спадзяваліся2

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць