Беларусу хацелі пераслаць з-за мяжы 14 тысяч еўра ў паштовай пасылцы
21.03.2025 / 21:54
Пры праверцы пасылкі, адпраўленай з Грэцыі на адрас беларуса, мытнікі выявілі замежную валюту. Усяго набралася 14 000 еўра. Супрацоўнікі пункта мытнага афармлення «Мінская пошта» канфіскавалі гэтыя грошы да рашэння суда.
Фота: Дзяржаўны мытны камітэт
Нягледзячы на забарону перамяшчэння валюты праз мытную мяжу ў міжнародных паштовых адпраўленнях, у дэкларацыі адпраўнік пазначыў, што ў пасылцы знаходзіцца 179 еўра.
«Пры ўскрыцці адпраўлення ўстаноўлена, што сярод прадуктаў харчавання, адзення, канцылярыі і іншых прадметаў знаходзіцца яшчэ 5 канвертаў і 13 папяровых скруткаў са схаванымі грашовымі сродкамі», — расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Па гэтым факце Мінская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс.
Чытайце таксама:
У Швейцарыі ў машыне ў беларуса і ізраільцяніна знайшлі 61 кг псіхатропу
З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць