Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы
Цела Пятра Урбановіча да гэтага часу не аддалі сям'і.
Пятро Урбановіч. Фота: Белпол
Сваякі Пятра Урбановіча атрымалі ліст з ваенкамата, у якім паведамлялася, што той загінуў у пачатку лістапада 2024-га ў Данецкай вобласці.
Пятро Урбановіч падпісаў кантракт на службу з расійскім Міністэрствам абароны ў верасні 2024 на год. Вядома, што 7 верасня мужчына знаходзіўся ў Растове-на-Доне. Гэта расійскі горад, недалёка ад лініі фронту, тылавая база расійскай арміі.
Пятро Урбановіч жыў у мястэчку Індура, што ў Гродненскім раёне. Апошняе яго месца працы, згодна з базай «Белпола», — мясцовы лясгас.
У свой час Урбановіч быў судзімы за крадзеж тэлефона, за што атрымаў штраф.
Таксама Урбановіч быў у вышуку ў 2020 годзе. Яго шукала міліцыя, бо мужчына ўхіляўся ад яўкі ў аддзел унутраных спраў, дзе павінен быў даць тлумачэнні наконт з'яўлення ў алкагольным ап'яненні ў публічным месцы.
Пятро быў у разводзе.
Чытайце таксама:
На фронце ва Украіне знік без вестак яшчэ адзін беларус, які паваяваў на баку Расіі месяц
Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты
У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу