БЕЛ Ł РУС

Уіткаф пра акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі: Пераважная большасць людзей паказала, што хоча быць пад уладай Расіі

22.03.2025 / 9:42

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў інтэрв'ю Такеру Карлсану заявіў, што Крым і «так званыя чатыры рэгіёны: Данбас, Луганск і яшчэ два (Запарожская вобласць і Марыупаль)» з’яўляюцца галоўнымі перашкодамі для ўрэгулявання вайны, якую распачала Расія, піша «Украінская праўда».

Стыў Уіткаф. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«Яны рускамоўныя, былі рэферэндумы, дзе пераважная большасць людзей паказала, што хоча быць пад уладай Расіі. Я лічу, што гэта ключавое пытанне канфлікту», — сказаў Уіткаф, які на мінулым тыдні наведваў Маскву і размаўляў з Пуціным.

Уіткаф дадаў, што гэта — пытанне першачарговае, і вакол яго цяпер, паводле яго слоў, вядзецца «вельмі пазітыўная размова».

На яго думку, гэта заўсёды было праблемай, нягледзячы на тое, што, маўляў, ніхто не хоча пра гэта гаварыць адкрыта.

«Гэта слон у пакоі. Слон у пакоі — гэта канстытуцыйныя пытанні ўнутры Украіны пра тое, чым яны могуць ахвяраваць, калі гаворка ідзе пра адмову ад тэрыторый.

Расіяне дэ-факта кантралююць гэтыя тэрыторыі. Пытанне ў тым, ці прызнае свет, што гэта — расійскія тэрыторыі? І ці здолее Зяленскі палітычна выжыць, калі прызнае гэта? Вось што з’яўляецца цэнтральным пытаннем канфлікту. Абсалютна», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Спецпасланнік Трампа: Кіраўніцтва Украіны пагадзілася з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў

Спецпасланнік Трампа расказаў, калі можа прайсці сустрэча Трампа і Пуціна

Каментары да артыкула