Свет1313

Спецпасланнік Трампа: Кіраўніцтва Украіны пагадзілася з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф заявіў, што лічыць неабходным правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, і гэтае пытанне ўжо ўзгодненае. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю амерыканскаму прапагандысту Такеру Карлсану, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images 

Падчас размовы Карлсан спытаў Уіткафа, ці варта чакаць выбараў ва Украіне. Спецпасланнік Трампа адказаў сцвярджальна і падкрэсліў, што адпаведнае рашэнне ўжо прынята.

«Так, вы маеце рацыю. Выбары будуць. Так, яны дамовіліся пра гэта. Ва Украіне будуць выбары», — паведаміў Уіткаф.

«Я думаю, што Зяленскі спрабуе зрабіць усё магчымае. Ён знаходзіцца ў вельмі, вельмі складаным становішчы, бо супрацьстаяць яму даводзіцца ядзернай дзяржаве, якая мае насельніцтва ў чатыры разы большае, чым у яго. І ён павінен разумець, што яго могуць знішчыць. Цяпер найлепшы час для яго, каб заключыць дамову. Прэзідэнт Трамп можа прапанаваць яму найлепшую магчымую дамову, якую ён калі-небудзь атрымае», — сказаў чыноўнік.

Таксама Уіткаф заявіў, што сустрэча Трампа і Пуціна адбудзецца ў найбліжэйшыя месяцы.

Каментары13

  • Ха
    22.03.2025
    Меньш слухайце разных лапідарных геніяў і іх прадстаўнікоў. Самаўлюблёныя паўліны нікога не чуюць, яны жывуць у прыдуманым свеце і вельмі абураюцца, калі іх не слухаюць. Трампу сто разоў казалі, толькі пасля мірнай дамовы з гарантыямі бяспекі будуць выбары. Вось на выбары пры такіх умовах Украіна згодна.
  • Пытанне
    22.03.2025
    Ха, то бок выбараў ва Украіне больш не будзе?
    Бо зараз Расея наступае і навошта ёй вайну сканчаць?
  • Filipp
    22.03.2025
    Ёсік, Хутчэй за ўсё Зяленскі на выбары не пойдзе.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць