Новы кіраўнік Сірыі запатрабаваў ад Расіі выдаць Башара Асада
Прэзідэнт пераходнага перыяду Сірыі Ахмед аш-Шараа запатрабаваў, каб Расія выдала былога кіраўніка краіны Башара Асада, які атрымаў прытулак на яе тэрыторыі. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Аль-Арабія» у сацсетцы X, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
Башар Асад з Уладзімірам Пуціным улетку 2024 года. Фота: Valery Sharifulin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Нагадаем, што Асад быў зрынуты ў снежні 2024 года групоўкай «Хаят Тахрыр аш-Шам», якая захапіла ўладу ў краіне, падаў у адстаўку і разам з сям’ёй вылецеў у Расію.
Чытайце таксама:
Новыя ўлады Сірыі заключылі дамову з курдамі
Сірыйскія ўлады падчас задушэння паўстання пакаралі смерцю больш за 340 чалавек
«Далібог, яна адзіная, іншых няма». Хто такая Лаціфа аш-Шараа — першая лэдзі Сірыі?