БЕЛ Ł РУС

За мінулы год колькасць эканамічных злачынстваў у Беларусі вырасла амаль на 20 працэнтаў

22.03.2025 / 16:36

Nashaniva.com

У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 73 270 злачынстваў — на 14,2% менш, чым у 2023-м (85 374), піша «Радыё Свабода» са спасылкай на праведзены выданнем «Позірк» аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Але злачынстваў эканамічнага характару колькасць, наадварот, вырасла.

Фота ілюстрацыйнае

Колькасць злачынстваў, учыненых «супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці», за год стала большай на 19,3% (рост з 1 560 да 1 861).

Агулам было кваліфікавана:

Выяўлена 1 086 асоб, якія ўчынілі злачынствы эканамічнага характару (651; +66,8%).

Усяго ж, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было выяўлена 37 839 грамадзян, якія ўчынілі злачынствы (у 2023 годзе было 38 660; −2,1 працэнта).

Чытайце таксама:

1122 разы прыцягвалі беларусаў да адказнасці ў Польшчы ў мінулым годзе

Колькасць распачатых крымінальных спраў за «экстрэмісцкія злачынствы» — 19 тысяч

У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам

Стала вядома, якіх злачынстваў у Беларусі ў 2023 было найболей

Каментары да артыкула