Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»
Шакалад Angel Hair, што ў перакладзе азначае «анёльскія валасы», прыцягвае не хрумстам, як у выпадку з дубайскім, а вельмі эфектным начыннем — турэцкім слодычам пішманіе, які нагадвае тонкія валасы. Яго яшчэ называюць «барадой дракона» і «салодкай бавоўнай».
Angel Hair ужо можна купіць і ў Беларусі — праўда, не арыгінальны бельгійскі варыянт, а копію айчыннай вытворчасці, піша Mogilev.online.
Слодыч прадаюць ва ўсіх крамах сеткі «Шэдэўры смаку», якая яе і вырабляе. Цана за плітку кусаецца яшчэ мацней, чым у выпадку з дубайскім шакаладам — 25 рублёў за 70 г прысмаку.
Чытайце таксама:
Нямецкія эксперты знайшлі ў дубайскім шакаладзе шмат цукру і нават сляды грыбка
«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі
«Як з салёнай карамеллю». Беларус апублікаваў рэцэпт папулярнага дубайскага шакаладу, але з дранікам
У беларускай краме заўважылі шакалад вельмі незвычайнага выгляду ВІДЭА