БЕЛ Ł РУС

У лонданскім аэрапорце «Хітроу» аднавілі палёты

22.03.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Лонданскі аэрапорт «Хітроу» аднавіў прыём і адпраўку самалётаў пасля перапынку ў працы, выкліканага пажарам на падстанцыі, якая забяспечвала электрычнасцю самы загружаны авіявузел Еўропы, піша Euronews.

Фота: Frank Augstein, File / AP

За 18 гадзін прастою прыйшлося адмяніць больш за 1300 рэйсаў, што парушыла планы 200 тысяч пасажыраў. Нязначныя перабоі чакаюцца яшчэ на працягу некалькіх дзён.

Прычына пажару застаецца невядомай. У расследаванні бярэ ўдзел антытэрарыстычнае падраздзяленне лонданскай паліцыі, але ў Скотланд-Ярдзе падкрэсліваюць, што ніякіх сведчанняў тэракту яны пакуль не знайшлі.

Авіяперавозчыкі заклікаюць таксама высветліць, чаму ў кіраўніцтва аэрапорта не было на такі выпадак аварыйнага плана дзеянняў.

Чытайце таксама:

Лонданскі аэрапорт «Хітроу» закрылі на суткі праз пажар на падстанцыі

На адным з самалётаў «Белавія» адключылася сістэма папярэджання сутыкненняў у паветры

Аэрапорт Львова могуць адкрыць ужо ў канцы вясны

Каментары да артыкула