БЕЛ Ł РУС

Каля вайсковага гарадка пад Гомелем пачалося будаўніцтва новага маштабнага аб'екта

22.03.2025 / 21:26

Nashaniva.com

Новыя касмічныя здымкі засведчылі маштабнае высяканне лесу ў Гомельскім раёне. Участак размешчаны паміж базай захоўвання артылерыйскіх снарадаў і будаўнічай пляцоўкай вайсковага гарадка ўздоўж трасы М-10 у Гомельскім раёне. Вывучэнне матэрыялаў дзяржаўных закупак дало выданню «Флагшток» разуменне характару новай будоўлі.

Інфаграфіка Флагштока: белым пункцірам пазначана месца меркаванага вучэбна-тактычнага поля, жоўтым — вайсковага гарадка, чырвоным — базу захоўвання снарадаў

Тэндары не ўтрымліваюць падрабязнасцяў адносна будаўніцтва. Аднак агульныя параметры закупак паказваюць месца і характар будаўніцтва. Напрыклад, у іх паведамляецца пра блізкае размяшчэнне нафтаправода, неабходнасць высякаць лес і адлегласць ад пясчанага кар'ера.

Параўнанне тэрыторыі: у студзені і сакавіку 2025 года

З канца 2024 года было абвешчана некалькі тэндараў з пазнакай «Будаўніцтва вайсковага гарадка ў Гомельскай вобласці. Вучэбна-тактычнае поле»:

За 4 месяцы на вучэбна-тактычнае поле пры вайсковым гарадку ўжо было выдаткавана амаль 9 мільёнаў рублёў. Гэта далёка ад выдзеленага ліміту: усяго ў 2025 годзе па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме з рэспубліканскага бюджэту на будаўніцтва вайсковага гарадка выдзелена 25 мільёнаў рублёў.

Такая ж сума ў 25 мільёнаў рублёў выдзелена на будаўніцтва вайсковага палігона ў Гомельскай вобласці. Месца яго размяшчэння невядомае, аднак нельга выключыць, што разгляданае будаўніцтва вучэбна-тактычнага поля да яго і адносіцца.

Высяканне лесу цяпер вядзецца на тэрыторыі прыкладна 90 гектараў. Работы павінны быць завершаныя да 7 красавіка. Верагодна, як і ў выпадку з будаўніцтвам вайсковага гарадка, высяканне лесу на месцы будаўніцтва было вызвалена спецыяльным указам Лукашэнкі ад неабходнасці ажыццяўлення кампенсацыйных пасадак.

У гэтым будаўніцтве здзіўляе блізкае размяшчэнне вайсковага аб'екта да цывільнай інфраструктуры: 150 метраў ад шашы М-10 і 550 метраў ад жылой забудовы Новай Буды. 

Чытайце таксама:

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі

Хрэнін пра вайсковыя зборы: Фіксуем беспрэцэдэнтнае жаданне людзей

У вайсковай часці пад Добрушам гарэла

Каментары да артыкула