БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрываецца вялікая крама мэблі з таварамі IKEA

22.03.2025 / 23:6

Nashaniva.com

У ГЗЦ Prizma на станцыі метро «Партызанская» адкрыецца вялікая крама сеткі Swed House. У ёй будуць прадаваць мэблю і тавары IKEA. Пра гэта выданню Myfin.by расказаў дэвелапер — кампанія «Сігмаполюс».

Крама размясцілася на трэцім узроўні ГРЦ Prizma. Яе плошча — каля 400 «квадратаў», і яна будзе адной з самых вялікіх у краіне.

У краме прапануюць тавары IKEA. Іх дапаўняюць вырабы ўласнай вытворчасці Swed House. Будзе прадстаўлена і прадукцыя фабрык, якія раней працавалі са шведскім брэндам.

Усе тавары, як запэўніваецца, будуць вытрыманыя ў стылі мінімалізму і адпавядаць высокай якасці вядомай маркі. На паліцах можна будзе знайсці мэблю, посуд, тэкстыль, цацкі і розныя аксесуары.

Як расказалі ў кампаніі, на ўсе пазіцыі абяцаюць даступныя цэны. У ГЗЦ разлічваюць, што з новай крамай запаўняльнасць перавысіць 84%, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у гісторыі гандлёвай нерухомасці ў Менску.

У найбліжэйшых планах ГЗЦ таксама адкрыццё крам абутку Marko, мужчынскіх касцюмаў Gent, жаночага адзення Alisa, а таксама «Зялёнай аптэкі».

Чытайце таксама:

Чаму «Мегатоп» закрыў свае крамы ў Расіі

У Мінску адкрыўся новы вялізны сэканд-хэнд

На што скардзяцца беларусы ў крамах?

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску

Каментары да артыкула