БЕЛ Ł РУС

Названыя небяспечныя наступствы частых зносін з ChatGPT: што паказалі даследаванні

23.03.2025 / 10:40

Nashaniva.com

Навукоўцы высветлілі, што актыўнае выкарыстанне ШІ-чатаў звязана з ростам эмацыйнай залежнасці і пачуццём адзіноты, піша «Хайтек».

Ілюстрацыя: vecteezy.com

Частыя зносіны з чат-ботамі, такімі як ChatGPT, могуць прывесці да скарачэння часу, які праводзіцца з рэальнымі людзьмі, і ўзмацненню пачуцця адзіноты, паказалі даследаванні OpenAI і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT).

У адным з эксперыментаў навукоўцы на працягу месяца назіралі за амаль 1000 чалавек, якія ўжо карысталіся ChatGPT. Падыспытным прапанавалі тэкставую або галасавую версію чат-бота для зносін мінімум пяць хвілін у дзень.

Вынікі паказалі, што:

У другім даследаванні аналізавалі тры мільёны дыялогаў з ChatGPT і правялі апытанне аб характары зносін. Высветлілася, што толькі нешматлікія карыстальнікі вялі з ШІ эмацыйна значныя гутаркі.

З моманту выхаду ChatGPT у 2022 годзе цікавасць да генератыўнага ШІ рэзка вырасла. Распрацоўшчыкі ўкараняюць новыя галасавыя функцыі, якія дазваляюць робатам рэалістычна імітаваць чалавечыя зносіны.

Гэта можа спрыяць фармаванню парасацыяльных сувязяў, калі карыстальнікі ўспрымаюць ШІ як жывога суразмоўцу.

Асцярогі аб уплыве чат-ботаў на псіхіку асабліва актуальныя для маладых людзей і карыстальнікаў з ментальнымі праблемамі. OpenAI працягвае вывучаць, як тэхналогіі ўплываюць на людзей, але пакуль рана рабіць адназначныя высновы.

Але пакуль застаецца адкрытым пытанне, ці гэта ШІ-зносіны прыводзяць да адзіноты, ці людзі, якія ўжо адчуваюць сябе самотнымі, часцей звяртаюцца да чат-ботаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула