У начным пажары ў Мінску загінуў мужчына
Трагедыя здарылася на вуліцы Матусевіча.
Званок ратавальнікам паступіў у 04:37 — мінак заўважыў пажар у кватэры на першым паверсе дома па адрасе Матусевіча, 11.
Ратавальнікі выявілі ўзгаранне пасцельнай бялізны на канапе ў адным з жылых пакояў, а таксама 54-гадовага мужчыну без прытомнасці з апёкамі цела. Яго перадалі медыкам, аднак пацярпелы памёр падчас рэанімацыйных дзеянняў.
80-гадовага бацьку загінулага, які быў у іншым пакоі, ратавальнікі вывелі на свежае паветра і перадалі медыкам.
Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.