БЕЛ Ł РУС

УСУ вызвалілі сяло на Луганшчыне. Аперацыя трывала 30 гадзін

23.03.2025 / 18:23

Nashaniva.com

Па словах украінскіх вайскоўцаў, вызваленне сяла Надзія дазволіла выраўняць лінію абароны і атрымаць больш выгадныя пазіцыі.

Скрыншот відэа 3 АШбр

Трэцяя штурмавая брыгада заявіла аб аднаўленні кантролю над населеным пунктам Надзія ў Луганскай вобласці на Ліманскім напрамку. 

Селішча Расія змагла заняць у пачатку сакавіка, але праз некалькі тыдняў УСУ здолелі яго адбіць. Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ўзяцце Надзіі каштавала расіянам двух механізаваных палкоў. 

Аперацыя па вызваленні селішча трывала 30 гадзін. 

У 3-й АШБр заявілі, што ўзяцце Надзіі дазволіць эфектыўна трымаць пад агнявым кантролем бліжэйшыя акупаваныя населеныя пункты Райгарадку і Джарэльнае, а таксама ўскладняе магчымасці механізаванага наступу праціўніка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула