БЕЛ Ł РУС

На вайне ва Украіне ўпершыню загінуў расійскі вайсковец 2007 года нараджэння

24.03.2025 / 13:7

Nashaniva.com

На вайне ва Украіне загінуў студэнт Чалябінскага медыцынскага каледжа Аляксандр Пятлінскі, які нарадзіўся 31 студзеня 2007 года, піша «Медыязона».

Падрабязнасцей пра смерць практычна няма — пазначана толькі, што Пятлінскі памёр 9 сакавіка «пры выкананні воінскага абавязку».

Паводле іменнай базы загінулых, якую «Медыязона» вядзе разам з рускай службай Бі-бі-сі, Пятлінскі — першы вайсковец 2007 года нараджэння, чыя смерць пацверджаная на гэтай вайне.

Пры гэтым ён — не самы малады загінулы: расійскія салдаты ва ўзросце 18 гадоў гінулі раней, аднак Пятлінскі нарадзіўся пазней за ўсіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула