БЕЛ Ł РУС

У Капыльскім раёне завялі крымінальную справу за два ўдары па агароджы помніка

24.03.2025 / 16:23

Nashaniva.com

У дачыненні да 38-гадовага жыхара аграгарадка Новыя Доктаравічы Капыльскага раёна завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Віна мужчыны толькі ў тым, што ён ударыў нагой агароджу мемарыяльнага комплексу «Магіла ахвяр фашызму».

Мемарыяльны комплекс «Магіла ахвяр фашызму» ў аграгарадку Новыя Доктаравічы Капыльскага раёна. Фота: yandex.by 

Следчы камітэт назваў гэта «абуральным выпадкам», «цынічнай непавагай да святога месца» і «блюзнерскім учынкам».

Інцыдэнт адбыўся 8 сакавіка. 38-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, два разы ўдарыў нагой па бетоннай панэлі, пашкодзіўшы агароджу помніка.

Следчы камітэт паведамляе, што на месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Следчыя зафіксавалі сляды, апыталі відавочцаў і прызначылі экспертызы. Мужчыну затрымалі.

На допыце ён раскаяўся, патлумачыў свае паводзіны празмерным ужываннем алкаголю напярэдадні і паабяцаў самастойна ліквідаваць пашкоджанні і пакрыць нанесеную шкоду. 

Чытайце таксама:

У расійскай Разані мужчына жыўцом згарэў каля чашы Вечнага агню

У Вільні за апаганьванне мемарыяла ахвярам рэпрэсій у Беларусі судзяць прарасійскага блогера

У Пскове асудзілі беларуса, які кухарыў на Вечным агні

Каментары да артыкула