БЕЛ Ł РУС

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ

24.03.2025 / 23:2

Nashaniva.com

Стала вядома, што разам з карэспандэнтам «Известий» Аляксандрам Федарчаком загінулі аператар тэлеканала «Звезда» Міністэрства абароны Расіі Андрэй Паноў і кіроўца здымачнай групы Аляксандр Сіркелі.

Аляксандр Сіркелі і Андрэй Паноў

Паведамляецца, што прапагандысты загінулі ў пасёлку Міхайлаўка Луганскай вобласці. УСУ нібыта ўдарылі з HIMARS па грамадзянскім аўтамабілі, у якім ехалі журналісты.

«Шэсць чалавек загінулі ў выніку артылерыйскага абстрэлу Крэмянской камунальнай акругі з боку УСУ. У іх ліку — тры супрацоўнікі федэральных СМІ, якія працавалі на тэрыторыі ЛНР: карэспандэнт «Известий» Аляксандр Федарчак, аператар і кіроўца тэлеканала «Звезда» Андрэй Паноў і Аляксандр Сіркелі», — заявіў кіраўнік так званай «ЛНР» Леанід Пасечнік.

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Известий»

Каб не трапіць у СІЗА, расійскі апазіцыйны блогер пайшоў на вайну. Днямі яго пахавалі ў закрытай труне

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»

Каментары да артыкула