БЕЛ Ł РУС

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

26.03.2025 / 19:55

Nashaniva.com

Прадпрыемства, створанае разам са Станіславам Лупаносавым і жонкай, Таццянай Азаравай, займацца дэтэктыўнымі і ахоўнымі паслугамі, а яшчэ — прыбіраннем будынкаў.

Аляксандр Азараў

У рэестры польскіх юрыдычных асоб пад нумарам KRS 0001163212 з'явілася дэтэктыўнае агенцтва Reks, заснавальнікамі якой з'яўляюцца кіраўнікі аб'яднання былых беларускіх сілавікоў «Байпол».

Старшынёй праўлення «Рэкса» з'яўляецца кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў, таксама ў ім працуюць жонка Азарава Таццяна і ягоны найбліжэйшы паплечнік Станіслаў Лупаносаў.

Гэтае прадпрыемства, паводле статутных дакументаў, можа займацца дэтэктыўнымі і ахоўнымі паслугамі, продажам камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, інфармацыйнымі паслугамі, паслугамі, звязанымі з кіна – і аўдыёзапісамі, прыбіраннем будынкаў, арэндай рознага абсталявання і тэхнікі, пракатам рэкрэацыйнага інвентара.

На працягу дня «Наша Ніва» так і не змагла атрымаць каментар Азарава.

Чытайце таксама:

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»

«Байпол»: Праз польскія барахолкі прадаюцца рэшткі маёмасці, у якой няма патрэбы

Азараў распрадае абсталяванне «Байпола»?

Блок Азарава знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

Каментары да артыкула