БЕЛ Ł РУС

Башкан Гагаузіі звярнулася да Пуціна з заклікам аказаць ціск на Малдову

27.03.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Кіраўніца прарасійскага рэгіёна на поўдні Малдовы (башкан) Яўгенія Гуцул звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з публічным зваротам, у якім заклікала выкарыстаць усе магчымыя механізмы для ціску на кіруючыя ўлады Малдовы.

«Ад імя гагаузскага народа, які ніколі не здраджваў сваім гістарычным сябрам, звяртаемся да Вас, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, з заклікам: скарыстайце ўвесь арсенал дыпламатычных, палітычных і прававых механізмаў дзеля ціску на малдаўскія ўлады з мэтай неадкладнага спынення палітычных рэпрэсій і майго як мага хутчэйшага вызвалення», — заявіла Гуцул.

У аўторак вечарам Яўгенію Гуцул затрымалі ў аэрапорце Кішынёва на 72 гадзіны ў сувязі з забаронай на выезд з краіны.

У 2024 годзе ЗША і Еўрасаюз унеслі Гуцул у свае санкцыйныя спісы. Паводле ўладаў ЕС, яна разам з некалькімі іншымі гагаузскімі палітыкамі падрывае стабільнасць у Малдове.

Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.

Чытайце таксама:

Гуцул: Гагаузія звернецца да Расіі ў выпадку ўводу войскаў Малдовы

Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі

Кіраўніцу Гагаузіі арыштавалі ў аэрапорце Кішынёва пры спробе пакінуць краіну

Каментары да артыкула