БЕЛ Ł РУС

Памерла народная артыстка Беларусі Клара Малышава

27.03.2025 / 12:28

Nashaniva.com

Народная артыстка Беларусі Клара Малышава памерла 26 сакавіка, ёй было 89 гадоў, паведаміў Вялікі тэатр оперы і балета. 

Клара Малышава нарадзілася ў 1935 годзе ў Расіі. Пасля вайны паступіла ў Горкаўскае харэаграфічнае вучылішча, а затым працягнула навучанне ў Пермі. Нядоўга Клара Малышава працавала ў Горкаўскім тэатры оперы і балета, пасля пераехала з сям'ёй у Беларусь: яе муж, знакаміты харэограф Атар Дадзішкіліяні быў запрошаны ў Вялікі тэатр.

На беларускай сцэне яна выканала каля двух дзясяткаў вядучых і сольных партый. 

Завяршыўшы танцавальную кар'еру, на працягу 15 гадоў Клара Малышава была мастацкім кіраўніком харэаграфічнага вучылішча ў Мінску, затым працягнула выкладаць.

У 1983-2005 гг. Малышава вяла майстар-класы ў Японіі і стала першай жанчынай, адзначанай вышэйшай узнагародай гэтай краіны для дзеячаў мастацтва — ордэнам Узыходзячага Сонца — за асаблівы ўклад у развіццё японскага балета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула