БЕЛ Ł РУС

У Гродне выпадкова спынілі фігуранта крыміналкі за 2020 год. Ён зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку

27.03.2025 / 17:6

Nashaniva.com

33-гадовы Мікіта Самарын быў у вышуку з 2021 года.

Скрыншот з відэа: МУС

Імя затрыманага хлопца — Мікіта Самарын. У снежні 2020 года ён быў асуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гродна.

Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю і застаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.

Учора а 23-й гадзіне вечара міліцыянеры заўважылі яго ў адным з жылых комплексаў Гродна. Пры сабе ў яго не было пасведчання асобы, а дадзеныя, якія ён назваў, адсутнічалі ў базе МУС.

Па інфармацыі міліцыі, калі Мікіту сказалі ехаць у РАУС, ён зламаў аднаму з міліцыянераў руку і паспрабаваў уцячы ад іх праз раку. Але яго дагналі і затрымалі.

Мікіта Самарын. Фота: сацсеткі

У Гродне Самарын працаваў аўтарэстаўратарам, быў сябрам клубу рэканструктараў рэтрааўтамабіляў «Вінтаж». Не раз удзельнічаў у фотасесіях і гарадскіх фэстах.

@nashaniva Арыштавалі хлопца, які чатыры гады хаваўся ад міліцыі #политика #новости #беларусь ♬ Toccata and Fugue in D Minor, BWV 565: Fugue - Peter Hurford

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула