БЕЛ Ł РУС

З 1 красавіка падаражэе зарадка электрамабіляў

27.03.2025 / 17:35

Nashaniva.com

Сетка электразарадных станцый Malanka з 1 красавіка павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў. Рост тарыфаў складзе 7-9% у залежнасці ад хуткасці зарадкі.

Як растлумачыў аператар сеткі, павышэнне тарыфаў выкліканае ростам кошту электраэнергіі (на 11,9% да 0,2412 рубля за 1 кВт⋅г з 1 студзеня, згодна з пастановай урада).

Кошт павольнай зарадкі ў сетцы Malanka з красавіка складзе 0,46 рубля за кВт⋅г (+7%), хуткай зарадкі — 0,61 рубля за кВт⋅г (+8,9%). Рэзерваванне зараднага канектара (15 хвілін) абыйдзецца ў 2,1 рубля (+5%).

Акрамя таго, з 1 красавіка на хуткіх зарадных станцыях сеткі Malanka ўвядуць плату за выкарыстанне зараднага канектара пасля завяршэння зараднай сесіі.

«Пасля заканчэння зарадкі ў карыстальніка будзе 20 хвілін, каб вызваліць ЭЗС. Пасля заканчэння гэтага часу кошт паслугі складзе 0,30 рубля за кожную хвіліну выкарыстання канектара», — гаворыцца ў паведамленні.

У сетцы лічаць, што гэтая мера «дазволіць аптымізаваць выкарыстанне зарадных станцый і павысіць іх даступнасць для ўсіх карыстальнікаў».

Чытайце таксама:

Брэсцкі блогер паказаў, як кітайскі электракар бачыць зданяў на могілках ВІДЭА

«Не хачу спансараваць Маска». Чаму беларусы (не) прадаюць свае Tesla

Будучыня беларускага электрамабіля ў тумане: «Магілёўліфтмаш» і «Вымяральнік» робяць занадта дарагія запчасткі

«Белтэлекам» з 1 сакавіка павышае кошт некаторых паслуг

Каментары да артыкула