Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID
У заяве Дзяржаўнага дэпартамента ЗША сказана, што рэарганізацыю Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці правядуць да 1 ліпеня. Частку функцый агенцтва на сябе возьме Дзярждэп.
Паводле інфармацыі Reuters, неўзабаве ўсе супрацоўнікі USAID атрымаюць лісты, у якіх ім прапануюць звольніцца альбо 1 ліпеня, альбо 2 верасня.
Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці (DOGE) паведаміў, што Дзярждэпартамент у ліпені-верасні возьме на сябе тыя нешматлікія «жыццёва важныя і стратэгічныя праграмы дапамогі», якія застануцца пасля роспуску USAID.
Чытайце таксама:
Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID
Адміністрацыя Трампа заяўляе, што скарачае 90% кантрактаў USAID на замежную дапамогу