БЕЛ Ł РУС

Абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў пакуль не ўводзяць

28.03.2025 / 23:27

Nashaniva.com

Не першы год ідуць размовы пра тое, што ў Беларусі адпрацоўваць па размеркаванні будуць абавязваць і тых выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся платна. Аднак у Міністэрстве адукацыі заявілі, што па стане на сённяшні дзень увядзенне абавязковай адпрацоўкі для платнікаў не прадугледжана.

Сяргей Пішчоў. Скрыншот з відэа

Пры жаданні такія студэнты, маўляў, і так могуць атрымаць накіраванне на першае месца працы — і штогод такой магчымасцю карыстаюцца больш за тысячу чалавек, як адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Сяргей Пішчоў.

На думку чыноўніка, размеркаванне на першае месца працы — гэта, маўляў, добрая сацыяльная гарантыя для маладых спецыялістаў. Бо ў навучальных установах яны асвойваюць прафесію ў роўных умовах і ў аднолькавым аб'ёме, а накіраванне на працу па размеркаванні трэба разглядаць як працяг навучання, але ўжо на практыцы і пад кіраўніцтвам вопытных калег.

Акрамя таго, Пішчоў паведаміў, што ў беларускіх ВНУ цяпер праходзяць навучанне каля 2 тыс. грамадзян Расіі. Усяго ж, паводле яго слоў, у ВНУ Беларусі вучацца каля 30 тыс. іншаземцаў. 

Чытайце таксама:

На якіх умовах будуць прымаць мэтавікоў сёлета ў ВНУ?

Назвалі даты правядзення ЦТ і ЦЭ

Для тых, хто паступае ў Ліцэй БДУ, уводзяць папярэднюю рэгістрацыю на сайце

З 1 мая ўвядуць даплаты некаторым работнікам адукацыі — да 35% акладу

Каментары да артыкула