БЕЛ Ł РУС

Гандлёвыя сеткі працягнулі дзеянне сацыяльных зніжак

28.03.2025 / 23:44

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і буйныя гандлёвыя сеткі падпісалі пагадненне аб падаўжэнні тэрміну надання сацыяльных зніжак уразлівым катэгорыям насельніцтва. Пра гэта паведаміла прэс-служба МАРГ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Contributor Getty Images

Упершыню пагадненне аб сацыяльных зніжках было заключана ў студзені 2022 года, а пасля таго яно працягваецца кожны квартал.

У праграме ўдзельнічаюць 14 гандлёвых сетак, якія даюць зніжкі ўразлівым катэгорыям насельніцтва памерам да 10%.

Да канца 2024-га агульная сума нададзеных зніжае набліжалася да 100 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

«Дармаедства — гэта лад жыцця». Падатковая злавіла жанчыну, якая гандлявала каля пераходу, і пафіласофствала

«Як на корм свінням»: глядзіце, што цяпер з бульбай у Мінску

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Каментары да артыкула