БЕЛ Ł РУС

На палігоне ў Літве знайшлі дакладнае месцазнаходжанне затанулай машыны з амерыканскімі вайскоўцамі

29.03.2025 / 8:54

Nashaniva.com

У пятніцу працягвалася пошукава-выратавальная аперацыя на палігоне ў Падброддзі ў Літве, дзе падчас вучэнняў затанула гусенічная машына з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі.

Месца выратавальных працаў. Фота з фэйсбука міністра абароны Літвы Давіле Шакалене

Маёр Літоўскай арміі Кястуціс Піліпавічус паведаміў, што ў аперацыі зафіксаваны прагрэс, піша Delfi.lt.

У пятніцу стала вядома дакладнае месцазнаходжанне машыны: «Усталявана дакладнае месцазнаходжанне аб’екта, працягваюцца работы па спыненні паступлення вады».

Армейцы працягваюць працу па выдаленні глею, каб дайверы маглі пачаць сваю частку аперацыі. «Мэта — ператварыць гразь у ваду, тады змогуць працаваць вадалазы. Праца працягваецца без перапынку», — сказаў Піліпявічус.

«Сёння быў дасягнуты значны прагрэс. Калі ў суботу работа будзе весціся ў такім жа тэмпе, то прагрэс будзе яшчэ большы», — сказаў прадстаўнік арміі ў каментары LRT.

«Паводле маёй інфармацыі, як нашы вадалазы, так і вайскоўцы саюзнікаў здольныя працаваць і ў дзённы, і ў начны час. Усё будзе залежаць ад таго, як будуць праходзіць работы па адпампоўцы бруду і глею», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Эксперт пра знікненне амерыканскіх вайскоўцаў у Літве: Ёсць тры версіі

Зніклыя ў Літве амерыканскія вайскоўцы ехалі аказваць дапамогу іншай машыне

Каментары да артыкула