Здарэнні1313

Эксперт пра знікненне амерыканскіх вайскоўцаў у Літве: Ёсць тры версіі

Афіцэр запасу і эксперт у сферы абароны Дарус Антанайціс у інтэрв’ю тэлеканалу LNK распавёў пра асаблівасці палігона і магчымыя прычыны трагедыі, піша Delfi.lt.

Сёння на палігон прыехаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа (у цёмнай куртцы). Фота з фэйсбука Гітанаса Наўседы

«Падбродскі палігон — гэта цэнтральны палігон літоўскай арміі, самы вялікі, тут праводзіцца больш за ўсё вучэнняў. Гэта вялікая тэрыторыя, падзеленая на меншыя ўчасткі, дзе праходзяць трэніроўкі. Асноўнае поле — для стральбы, больш за 10 гектараў адкрытай мясцовасці, дзе можна страляць з рознай зброі. Вакол шмат лясоў, узгоркаў, ёсць балоты, рэчкі, азёрцы. Мясцовасць вельмі разнастайная. Ёсць нават зона для «бою ў горадзе» — збудаваны невялікі населены пункт», — расказаў Антанайціс.

«Заўсёды можна выбраць адпаведны ўчастак для вучэнняў. Тое месца, дзе знікла бронемашына — балота», — падкрэсліў ён.

Размова ідзе пра гусенічную браняваную рамонтна-эвакуацыйную машыну, прызначаную для эвакуацыі цяжкай тэхнікі з поля бою. Машына пабудавана на базе старога танка M60, з якога знялі вежу і ўсталявалі лябёдку ды іншае абсталяванне. У кузаве, які таксама браняваны, могуць змясціцца 3—4 чалавекі.

Антанайціс адзначыў, што дакладна не ведае, што адбылося, але прапанаваў тры магчымыя версіі:

  • Вайскоўцы патанулі разам з машынай.
  • Яны выбраліся з машыны, але патанулі з-за бронекамізэлек, ботаў і, магчыма, зброі.
  • Напалоханыя вайскоўцы дабраліся да берага і цяпер хаваюцца.

Таксама эксперт падкрэсліў, што рух на палігоне адбываецца па строга ўстаноўленых правілах:

«Нельга проста так з’язджаць з дарогі — гэта і правілы аховы прыроды, і тэхнічныя патрабаванні. Не ўсе дарогі вытрымліваюць такую цяжкую тэхніку. Наўрад ці іх мэтай было заехаць у балота. Ніхто не мог аддаць загад ехаць проста туды».

Ён адзначыў, што ў такіх выпадках заўсёды важная папярэдняя разведка мясцовасці:

«Мы ўжо бачылі з кароткіх відэа з Украіны, што тэхніка часам грузне. Гэта значыць, што не была праведзена разведка, не ацанілі ўмовы, паслалі тэхніку туды, дзе яна не праедзе. А гэта недапушчальна — нельга пасылаць салдат туды, дзе яны не толькі не праедуць, але і могуць загінуць».

На заканчэнне Антанайціс адзначыў, што гэтай гісторыяй «відавочна скарыстаецца расійская прапаганда».

Каментары13

  • Žvir
    28.03.2025
    "Гэта значыць, што не была праведзена разведка, не ацанілі ўмовы, паслалі тэхніку туды, дзе яна не праедзе. А гэта недапушчальна...", - pad durakoū kosiac`...
  • Максим Дизайнер
    28.03.2025
    Будем надеяться, что хлопцы просто нажрались, утопили танк, и сбежали, чтобы не сесть.
  • Ганка
    28.03.2025
    Дык што, мэталашукальнікі ня могуць знайсьці ў балоце чатырох чалавек з зброяю і іншымі мэталічнымі элемэнтамі ці што? Ці там глыбіня балота да ядра Зямлі?

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць