БЕЛ Ł РУС

Тысячы нелегальных мігрантаў з Беларусі апынаюцца ў Германіі

29.03.2025 / 13:48

Nashaniva.com

За апошнія 14 месяцаў праз Беларусь і Польшчу ў Германію праніклі 4 957 нелегальных мігрантаў.

Забяспечаныя лесвіцамі мігранты ідуць уздоўж польскай мяжы. Фота: Straż Graniczna

Тысячы нелегальных мігрантаў, якія незаконна трапляюць у ЕС праз беларуска-польскую мяжу, у выніку апынаюцца ў Германіі. Пра гэта сведчаць апошнія даныя Федэральнай паліцыі ФРГ, якія атрымаў Bild.

За апошнія 14 месяцаў праз Беларусь і Польшчу ў Германію праніклі 4 957 нелегальных мігрантаў. Большасць з іх (каля 3 700 чалавек) — выхадцы з Афганістана, Сірыі, Самалі, Ірана і Індыі.

Паводле звестак польскіх спецслужбаў, беларускія ўлады сістэматычна забяспечваюць мігрантаў сродкамі для перасячэння мяжы на ўсходзе Польшчы і нават падштурхоўваюць іх да ўжывання гвалту. У 2024 годзе мігранты паранілі 10 польскіх памежнікаў, адзін з іх загінуў у выніку нападу з нажом.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула