БЕЛ Ł РУС

У Шклоўскім раёне дзяўчынка падпаліла салому ў хляве і нарабіла бяды

29.03.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Інфармацыя аб узгаранні паступіла 28 сакавіка ў 12:25. Хлеў гарэў у вёсцы Зямцы Шклоўскага раёна, паведаміла прэс-служба МНС.

Да прыбыцця ратавальнікаў будынак быў ахоплены адкрытым полымем. Узгаранне ўдалося аператыўна ліквідаваць.

У выніку пажару часткова знішчаны дах хлява, пашкоджаныя сцены і сена, якое знаходзілася ўнутры.

Прычынай пажару стала свавольства з агнём 10-гадовай пляменніцы гаспадыні. Дзяўчынка ўзяла запалкі і падпаліла салому ў хляве, што і прывяло да пажару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула