«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання
Арцёму Пад’ялоўскаму з Магілёва, у якога смяротнае генетычнае захворванне — міяпатыя Дзюшэна, увялі лекі за 2,9 мільёна даляраў у Дубаі. Пра гэта расказала яго маці ў інстаграме.
«Пасля доўгіх месяцаў хваляванняў, бясконцай барацьбы і вашай каласальнай падтрымкі — прэпарат дастаўлены ў клініку і ўжо ўведзены! Мы гэта зрабілі разам. І няма слоў, каб перадаць, як удзячныя мы кожнаму, хто прайшоў гэты шлях з намі!
Ваш удзел — гэта не проста дапамога і падтрымка. Гэта Цуд, вытканы з добрых сэрцаў», — напісала маці хлопчыка.
Гэты самы вялікі збор у гісторыі краіны быў закрыты за 9 месяцаў.