БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у М’янме можа перавысіць 10 тысяч чалавек

30.03.2025 / 12:40

Nashaniva.com

На ранак 30 сакавіка колькасць загінулых у выніку землятрусу ў М'янме перавысіла 1,6 тысячы чалавек, 3,4 тысячы атрымалі раненні, сотні лічацца зніклымі без вестак. Колькасць загінулых у М'янме можа перавысіць 10 тысяч, піша Reuters.

Ратавальная аперацыя ў Тайландзе. Фота: Stephen J. Boitano / LightRocket via Getty Images

Два землятрусы магнітудай 7,7 і 6,4 бала адбыліся ў М'янме ў пятніцу, 28 сакавіка. Штуршкі адчулі ў Кітаі, Тайландзе, Бангладэш і В'етнаме. Акрамя таго, у суботу, 29 сакавіка, у М'янме і Тайландзе быў зафіксаваны землятрус магнітудай 5,2 бала.

У Тайландзе абрынуўся хмарачос, што будаваўся, у Бангкоку загінулі 17 чалавек. Па меры разбору завалаў колькасць смерцяў будзе павялічвацца. 

У шэрагу рэгіёнаў М'янмы аб'яўлена надзвычайнае становішча. Бальніцы з цяжкасцю спраўляюцца з сітуацыяй. Бракуе тэхнікі для выратавальных прац.

Суседзі М'янмы адправілі самалёты з гуманітаркай і ратавальнікамі. У гэтую краіну вылецелі і беларускія спецыялісты — 66 супрацоўнікаў атрада спецпрызначэння «ЗУБР» МНС разам з пошукавымі сабакамі. 

Паводле ацэнак прагнастычнага мадэлявання Геалагічнай службы ЗША, колькасць загінулых у М'янме можа перавысіць 10 тысяч чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула