БЕЛ Ł РУС

Да гусенічнай машыны, якая затанула з амерыканскімі салдатамі на палігоне ў Літве, удалося прымацаваць другі трос

31.03.2025 / 7:17

Nashaniva.com

Сёння раніцай павінны пачацца работы па выцягванні тэхнікі.

Фота: Літоўская армія

У нядзелю вадалазы прымацавалі другі трос да гусенічнай машыны, якая затанула 25 сакавіка ў балоце на палігоне ў Падброддзі, паведамляе LRT са спасылкай на Камандаванне Узброеных сіл ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

«Цяпер, калі другі трос ужо замацаваны, «Геркулес» можна стабілізаваць, каб ён яшчэ глыбей не пагрузіўся ў балота», — гаворыцца ў паведамленні на старонцы Камандавання.

Паводле амерыканскага боку, работы па выцягванні тэхнікі мусяць пачацца сёння раніцай.

Прагназуецца, што гэты працэс зойме шмат часу і запатрабуе значных высілкаў, бо мясцовасць вакол тарфяніка з'яўляецца складанай. Аднак гэта не спыніць выратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага

Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай

На палігоне ў Літве знайшлі дакладнае месцазнаходжанне затанулай машыны з амерыканскімі вайскоўцамі

Каментары да артыкула