Свет77

Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай

На палігоне ў Падброддзі працягваецца аперацыя па выманні з балота амерыканскай вайсковай машыны, якая там затанула. У нядзелю раніцай у інтэрв'ю LRT міністр нацыянальнай абароны Літвы Давіле Шакалене сказала, што працы працягваліся ўсю ноч, але прырода паступіла, паводле яе слоў, «вельмі жорстка».

На палігоне ў Падброддзі працягваецца аперацыя па выманні з балота амерыканскай вайсковай машыны, якая там затанула. Усе фота: USArmyEURAF / Facebook

«Кіраўнік аперацыі толькі што паведаміў мне, што на тое месца, дзе знаходзіцца бронемашына, упаў вялікі кавалак глебы. Пасля адпампоўкі большай часткі бруду, агульны ўзровень знізіўся. Спадзяюся, што засталося няшмат і вадалазы змогуць дабрацца да гэтага месца», — сказала міністр.

Паводле яе слоў, пакуль не ўдаецца вызначыць дакладнае становішча бронемашыны. «Ад гэтага шмат у чым будзе залежаць, як нам удасца ўчапіць бронемашыну і выцягнуць яе на паверхню», — падкрэсліла Шакалене.

Міністр дадала, што з дапамогай амерыканскіх вадалазаў робяцца спробы высветліць, ці ёсць вакол бронемашыны целы салдат. «Гэта адно з самых прыярытэтных пытанняў», — сказала яна.

У суботу позна ўвечары вадалазы ваенна-марскіх сіл ЗША здзейснілі першае апусканне, але не змаглі дабрацца да патанулай бронемашыны. Аб гэтым паведамляецца ў Facebook-акаўнце Узброеных сіл ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

«Мяркуецца, што яна [машына] знаходзіцца прыкладна на 4-метровай глыбіні і пакрыта 2-метровым пластом бруду. Адпампоўванне вады і выдаленне глею працягнецца ноччу, а вадалазныя аперацыі адновяцца заўтра раніцай», — паведалялася ў пасце.

Вайсковая машына з чатырма амерыканцамі прапала падчас вучэнняў на літоўска-беларускай мяжы вечарам 25 сакавіка. Машына, як мяркуецца, правалілася на дно балота.

Каментары7

  • Дтн
    30.03.2025
    Як Яны адкачваюць ваду- проста смех!
    Так Яны будуць качаць бясконца!
    Там трэба насыпать дамбу вакол патанулай машины , а потым пачынаць качаць ил и ваду!
  • розум
    30.03.2025
    ., у горы людзі пхнуцца самі, ніхто не прымушае. І ўсім абыякава, калі туды перастануць лазіць. У войска ж заахвочвае ісці грамадства і дзяржава, і яна за іх адказная. І калі вось так кідаць целы жаўнераў, то страты маральныя і фінансавыя будуць непараўнальна больш высокія. Хто пойдзе ў такое войска, дзе на цябе плююць?
  • .
    30.03.2025
    Пагаджуся, што такі клопат вельмі ўражвае. І моцна кантрастуе з расейскім падыходам: дзе "сваіх не кідаюць" толькі дэкларацыя, а фактычна цалкам наадварот. І тое старая традыцыя, яшчэ з часоў Расейскай Імперыі.

    Наконт сучаснай сітуацыі ў мяне няма адназначнага адказу. Калі быў, сказаў бы. А так сказаў пра складаную маральную праблему (якая можа паўстаць, калі праблемы з тым балотам будуць зацягвацца).

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць