БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» павышае цэны на некаторыя паслугі

31.03.2025 / 20:16

Nashaniva.com

Аператар электрасувязі «Белтэлекам» паведаміў, што ў красавіку для яго абанентаў павялічацца тарыфы на асобныя паслугі.

Як паведамілі ў «Белтэлекаме», з 8 красавіка будуць павышаныя некаторыя тарыфы на дзясяткі паслуг для фізічных і юрыдычных асоб.

Так, з названай даты абаненцкая плата за асноўны стацыянарны тэлефон вырасце да 4,05 рубля (+17 капеек), а кошт хвіліны злучэння — да 0,85 капейкі (+0,05 капейкі). Пры гэтым міжгароднія званкі падаражэюць да 2,2 капейкі за хвіліну (+0,1 капейкі).

У той жа час адзначаецца, што павышэнне тарыфаў не закране такіх паслуг, як наданне доступу ў Інтэрнэт (byfly), пакеты паслуг электрасувязі, відэаканферэнцыя, VPN, а таксама наступных:

Чытайце таксама:

«Белтэлекам» спыніў вяшчанне тэлеканала «з загадкавай рускай душой»

«Белтэлекам» падняў тарыфы на дзве паслугі

«Белтэлекам» з 1 сакавіка павышае кошт некаторых паслуг

У Беларусі запусцілі пяць новых тэлеканалаў

Каментары да артыкула