БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК пацвердзіў інфармацыю, якую Супольнасць чыгуначнікаў паведамляла паўгода таму

1.04.2025 / 12:26

Nashaniva.com

Сілавікі расказалі пра затрыманне за хабар у 2024 годзе падначаленых намесніка начальніка БЧ, які адзначыўся найвялікшым хабарам краіны мінулага года. Пра затрыманне яго падначаленых яшчэ ў кастрычніку 2024 года паведамлялі незалежныя чыгуначнікі. 

Сёння сілавікі паведамілі пра затрыманне трох топ-чыноўнікаў, якія на працягу трох гадоў прымалі грошы ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб выдзяленні рухомага складу БЧ. Заведзена шэсць крымінальных спраў. Падазраваныя знаходзяцца ў СІЗА і «актыўна супрацоўнічаюць са следствам», ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць сілавікі.

Пра гучныя затрыманні на БЧ 11 і 12 кастрычніка 2024 года яшчэ паўгода таму паведаміла Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Яны назвалі прозвішчы затрыманых:

Таксама паведамлялася, што гэтая аперацыя праведзена ў рамках справы першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба, якога затрымалі за хабар раней і ў тайніках якога знайшлі $3 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула