БЕЛ Ł РУС

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі

1.04.2025 / 19:29

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выпусціла рэкамендацыі для аб'ектаў гандлю на час святкавання 80-годдзя перамогі над Германіяй.

МАРГ рэкамендуе аб’ектам гандлю і сферы паслуг не пазней за 10 красавіка аформіць уваходы, вітрыны і інтэр'еры ў святочным стылі ў гонар 9 мая.

Рэкамендуецца выкарыстоўваць рэтра– і вайсковы стыль. На думку чыноўнікаў, гэта «будзе асацыявацца з ваеннымі часамі і перамогай над фашысцкімі захопнікамі, падкрэсліць пераемнасць пакаленняў воінаў-вызваліцеляў, якія змагаліся за Радзіму». Пры гэтым МАРТ строга нагадвае пра тое, што выкарыстоўваць «экстрэмісцкую» сімволіку ў афармленні нельга.

Акрамя таго, гандлёвым аб’ектам рэкамендуюць развесіць плакаты і запускаць на экранах сацыяльную рэкламу ў гонар 9 мая. МАРТ просіць 8-10 мая наогул не паказваць на экранах камерцыйную рэкламу, замяніўшы яе на ролікі пра вайну.

Гандлёвым цэнтрам рэкамендуюць арганізаваць спецыяльныя фотазоны, правесці конкурсы, у тым ліку дзіцячых малюнкаў, з прызамі ў выглядзе дзяржаўнай сімволікі. Замест папулярнай музыкі ў крамах і ТЦ просяць уключаць песні ваенных гадоў і пра вайну.

Супрацоўнікам сферы гандлю рэкамендуюць надзяваць бутаньеркі «Яблыневы цвет» і элементы вайсковай формы: пілоткі, бесказыркі, фуражкі, стылізаваныя пад вайсковыя ўборы ваенных гадоў.

Таксама гандлю рэкамендуюць правесці маштабныя зніжкавыя акцыі на тавары беларускага вытворчасці.

Чытайце таксама:

Мінлясгас складзе дрэвамі ідэалагічны надпіс, які будзе відаць з самалётаў

Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў

Пажылыя мінчане змогуць танцаваць на легендарнай пляцоўцы ў парку Чалюскінцаў бясплатна

У Мінску паставяць помнік падпольшчыкам

Каментары да артыкула