З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G
Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў указ № 139 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта», паведаміла прэс-служба палітыка. Дакумент, як дэкларуецца, накіраваны на далейшае развіццё ў Беларусі сучаснай інфраструктуры сетак электрасувязі на аснове ўкаранення ў інтарэсах дзяржавы, грамадзян і бізнэсу новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Фота: freepik.com
Указам прадугледжана стварэнне сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі IMT-2020 (5G) па мадэлі адзінага інфраструктурнага аператара з уключэннем у склад гэтай сеткі адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE (4G).
У выніку рэалізацыі праекта плануецца павышэнне даступнасці і якасці мабільнай сувязі і хуткасці інтэрнэту за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G і павелічэння ахопу тэрыторыі краіны сувяззю па тэхналогіі LTE.
Чытайце таксама:
У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G
Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам
Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат
Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 4