БЕЛ Ł РУС

Які аклад будзе атрымліваць першы пасол пры Святым Пасадзе ў Ватыкане

2.04.2025 / 9:13

Nashaniva.com

Тыдзень таму Юрый Амбразевіч, які займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў, быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі пры (Ватыкане). 

Юрый Амбразевіч. Фота: Miguela Xuereb / AP

Да гэтага пасольства Беларусі ў Ватыкане не было — з 2002 года функцыю прадстаўніка ў Ватыкане па сумяшчальніцтве выконваў Сяргей Алейнік. Цяпер ёсць. Які ж аклад будзе ў дыпламата на такой пасадзе?

Урад пастановай № 193 ад 1 красавіка зацвердзіў памер службовага акладу пасла Беларусі пры Святым Пасадзе. Згодна з дакументам, памер службовага акладу амбасадара складзе 3470 еўра.

Гэта не самы высокі памер. Напрыклад, пасол у Японіі атрымлівае 4080 еўра. Але і не самы малы. Аклад пасла ў Польшчы — 2960 еўра. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула