Грамадства44

Беларусь пасылае ў Ватыкан першага пасла. Амбразевіч?

88-гадовы папа Францішак не знікае з навін праз моцнае пагаршэнне здароўя, Ватыкан абмяркоўвае імавернае адрачэнне. У сітуацыі няпэўнасці падвісла і пытанне з прызначэннем беларускага прадстаўніка пры Святым Пасадзе. 

Базіліка Святога Пятра ў Ватыкане. Фота: Laurie Chamberlain / Getty Images

Папа Францішак знаходзіцца ў сталым веку і пры слабым здароўі. Адрачэнне ці смерць пантыфіка, па меркаванні профільнай італьянскай прэсы, з'яўляецца справай бліжэйшага часу. 

У афіцыйнага Мінска ў гэтыя тыдні павінен быць і вузкі прафесійны інтарэс да справы — з элементамі надзеі.

Яшчэ ў канцы 2024 года стала вядома, што Ватыкан гатовы прыняць першае беларускае пасольства пры Святым Пасадзе. Да таго пасольства Беларусі ў Ватыкане не было — з 2002 года функцыю прадстаўніка ў Ватыкане па сумяшчальніцтве выконваў Сяргей Алейнік. 

І хоць ужо пачалася вясна 2025-га, прозвішча будучага пасла яшчэ не названае.

Пасада пасла ў Ватыкане сама па сабе значная для афіцыйнага Мінска. Ватыкан, у адрозненне ад іншых заходніх сталіц, гістарычна не цураецца аўтакратый, нават самых крывавых. Спрабуе іх зразумець і выступіць пасярэдніцкім каналам камунікацыі са сталіцамі, якія не размаўляюць з рэжымамі наўпрост.

Таму ў Ватыкан могуць адправіць чалавека, які з'яўляецца фігурай у сістэме лукашэнкаўскай дыпламатыі. 

Малаімаверна, што гэта мог бы быць нехта з начальнікаў упраўленняў у МЗС. Але гэта мог бы быць нехта з намеснікаў міністра замежных спраў. Цяпер іх чатыры: Сяргей Лукашэвіч, Юрый Амбразевіч, Яўген Шастакоў і Павел Уцюпін.

Лукашэвічу і Уцюпіну рана з'язджаць — яны нядаўна прызначаны, у кастрычніку 2024 і лютым 2025 адпаведна.

Шастакоў ужо працаваў паслом у Італіі, яго прызначэнне малаімавернае. Былы пасол у Ватыкане па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік цяпер працуе ў парламенце і таксама не можа быць разгледжаны як кандыдат. 

Па метадзе выключэння застаецца адна асноўная кандыдатура — першы намеснік міністра Юрый Амбразевіч. 

Чытайце таксама: Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

На карысць кандыдатуры Юрыя Амбразевіча таксама кажа той факт, што менавіта ён апошнія гады выступае на сумесных з прадстаўнікамі Ватыкана мерапрыемствах у Беларусі, што намякае на ягоны профіль. 

Юрый Амбразевіч, фота: mfa.gov.by

Юрый Амбразевіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. У 1997 годзе скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На дыпламатычнай службе з 1997 года, працаваў у дагаворна-прававым упраўленні МЗС Беларусі. Працаваў у пасольствах Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу, прадстаўніцтвах Беларусі пры НАТА і ЕС. У 2012 годзе быў прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі. У 2015 годзе стаў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. 10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам міністра замежных спраў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Финансы
    03.03.2025
    Расскажите про секретный и очень влиятельный банк Ватикана, а также про то - может ли там храниться часть денежных средств режима.
  • даведка
    03.03.2025
    Амбразевич католик, православный или иудей?
  • Отец Засандалий
    03.03.2025
    А где главный страж казны Ватикана?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць