БЕЛ Ł РУС

Беларус адпачываў у Егіпце і выпадкова ўключыў роўмінг: з яго спісалі 237 рублёў за 3 мегабайты

2.04.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Мінчанін думаў, што роўмінг у Егіпце ўвогуле не працуе, але ён памыляўся.

Мінчук Дзмітрый адпачываў у Егіпце ў сакавіку. Мора, сонца, усё ўключана — здавалася, нішто не можа сапсаваць адпачынак. Калі б не адна памылка.

У нейкі момант мужчына выпадкова ўключыў на тэлефоне роўмінг. І паездка імгненна сур'ёзна падаражала. Усяго за 2,7 мегабайта з мінчука спісалі 237 рублёў, пішуць «Моцныя навіны».

«Я ўвогуле не ведаў, што ў Шарме ёсць роўмінг МТС. Для параўнання, там сім-карта на 100 гігабайт каштуе 7 даляраў. Мне пашанцавала, што я праз Wi-Fi гатэля паглядзеў баланс. Так бы былі ўвогуле касмічныя сумы. Чаму мяне не папярэдзілі, што ўключаны роўмінг?» — распавёў мужчына.

Малады чалавек напісаў афіцыйны ліст у кампанію. Там яму патлумачылі, што ўсё законна.

«Ажыццяўленне перадачы даных магчыма як у выніку непасрэдных дзеянняў абанента, так і ў сувязі з асаблівасцямі наладжвання выкарыстанага абсталявання (напрыклад абнаўленне праграм). Спісанне сродкаў было абгрунтавана, прававых падстаў для пераліку або вяртання грашовых сродкаў не маецца», — адказалі ў МТС.

Дарэчы, на сайце аператара выстаўлены тарыфы на роўмінг у розных краінах свету. У Егіпце ў сетках Orange і Etisalat адзін мегабайт інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу сапраўды каштуе 84 рублі 82 капейкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула