БЕЛ Ł РУС

Сёлета кошт салюту да Дня Перамогі ў Мінску амаль удвая перавысіць леташні

2.04.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Паводле даных з сайта дзяржзакупак, на сёлетні феерверк плануецца выдаткаваць 505 тысяч рублёў.

Галоўны салют адбудзецца 9 траўня з 22:00 да 23:00 у парку імя Янкі Купалы і працягнецца пяць хвілін. Акрамя таго, феерверкі запусцяць у парках Паўлава і Уга Чавеса, на ўзбярэжжы вадасховішча Дразды, каля «Чыжоўка-Арэны» і Нацыянальнай бібліятэкі.

Колеры выбухаў будуць адпавядаць дзяржаўнаму сцягу, а суправаджаць шоу будзе песня «Дзень Перамогі». Арганізацыяй усіх салютаў зоймецца адна кампанія.

У 2024 годзе святкаванне каштавала 300 тысяч рублёў, а ў 2023-м — 220 тысяч.

Чытайце таксама:

Страляць з гармат у Мінску і Брэсце цяпер будуць кожны год

Мінлясгас складзе дрэвамі ідэалагічны надпіс, які будзе відаць з самалётаў

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі

Пажылыя мінчане змогуць танцаваць на легендарнай пляцоўцы ў парку Чалюскінцаў бясплатна

Каментары да артыкула