БЕЛ Ł РУС

З'явілася новая ініцыятыва для фінансавання кнігавыдавецтва — «Кніжны Магістрат»

2.04.2025 / 21:19

Nashaniva.com

Гісторык і грамадскі дзеяч Цімох Акудовіч паведаміў пра з'яўленне ініцыятывы «Кніжны Магістрат». Гэта новы фармат ініцыятывы «Беларускія Магістраты», у межах якой разам з Беларускай радай культуры на працягу трох гадоў збіраліся рэсурсы на карысныя беларускія праекты.

Фота ілюстрацыйнае

Заяўленая мэта «Кніжнага Магістрата» — спрыяць развіццю беларускага кніжнага рынку на доўгатэрміновай аснове.

Логіка працы наступная: усе ўдзельнікі Магістрата ахвяруюць у агульную скарбонку штомесяц ад 10 да 100 долараў. Пасля супольным галасаваннем вырашаюць, на які праект пойдуць сабраныя грошы. Колькасць галасоў залежыць ад сумы ахвяравання.

Па выніках такога галасавання было вырашана, што першыя сабраныя сродкі пойдуць на інвестыцыю ў выдавецтва Gutenberg для выдання рамана «Халодныя землі».

Першы набор удзельнікаў рабіўся сярод сталых спонсараў папярэдніх магістратаў. Цяпер у праекце 24 чалавекі. Цалкам уваход будзе адкрыты дзесьці праз паўгода, а цяпер стаіць задача крыху пашырыць кола ўдзельнікаў і набраць яшчэ чалавек 20-30.

Ахвотныя далучыцца могуць пісаць Цімоху Акудовічу ў асабістыя паведамленні ў фэйсбуку і іншых сацсетках.

Чытайце таксама:

Кніга беларускі стала самай папулярнай у Расіі ў 2024 годзе

У Сашы Філіпенкі выйшла новая кніга

Нямецкі перакладчык атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію за працу з беларускім творам

Выйшла з друку белетрызаваная аўтабіяграфія Макса Шчура

Каментары да артыкула