БЕЛ Ł РУС

У М'янме з-за землятрусу нават на месяц спыняюць грамадзянскую вайну

2.04.2025 / 22:33

Nashaniva.com

Пасля таго, як некалькі вядучых груп паўстанцаў, якія змагаюцца з хунтай у М'янме, узялі месячную паўзу ў ваенных дзеяннях, вайскоўцы, якія 4 гады таму захапілі ўладу ў гэтай краіне, абвясцілі аб спыненні агню да 22 красавіка — для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землятрусу, піша Euronews.

Вайсковая хунта ў М'янме абвясціла пра часовае спыненне агню ў грамадзянскай вайне, каб палегчыць аказанне дапамогі пацярпелым ад разбуральнага землятрусу магнітудай 7,7, які забраў жыцці больш за 3 000 чалавек.

Пра перамір'е «ў знак спагады» да ахвяр землятрусу, які адбыўся ў мінулую пятніцу, было абвешчана ў сераду ўвечары па дзяржаўным тэлебачанні MRTV. У паведамленні гаворыцца, што паўза ў ваенных дзеяннях працягнецца да 22 красавіка.

Афіцыйныя м'янманскія СМІ сцвярджаюць, што фактычны кіраўнік дзяржавы, генерал Мін Аун Хлайн, прыме ўдзел у рэгіянальным саміце ў Тайландзе 3-4 красавіка, каб абмеркаваць меры рэагавання на землятрус.

Раней пра месячнае перамір'і абвясцілі вядучыя групы паўстанцаў, якія выступаюць на баку «ўрада нацыянальнага адзінства», зрынутага ў ходзе вайсковага перавароту 1 лютага 2021 года.

2 красавіка тэлеканал MRTV паведаміў, што колькасць загінулых у М'янме ўзрасла да 3 003 чалавек, больш за 4 500 чалавек атрымалі раненні. Паводле неафіцыйных звестак, лічбы значна вышэйшыя.

Улады суседняга Тайланда, які таксама пацярпеў ад землятрусу, заявілі, што ў іх загінулі прынамсі 22 чалавекі.

Чытайце таксама:

Пажылую жанчыну выратавалі з-пад завалаў праз 91 гадзіну пасля землятрусу ў М'янме

Колькасць загінулых у М’янме можа перавысіць 10 тысяч чалавек

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Каментары да артыкула