На ранак 30 сакавіка колькасць загінулых у выніку землятрусу ў М'янме перавысіла 1,6 тысячы чалавек, 3,4 тысячы атрымалі раненні, сотні лічацца зніклымі без вестак. Колькасць загінулых у М'янме можа перавысіць 10 тысяч, піша Reuters.

Два землятрусы магнітудай 7,7 і 6,4 бала адбыліся ў М'янме ў пятніцу, 28 сакавіка. Штуршкі адчулі ў Кітаі, Тайландзе, Бангладэш і В'етнаме. Акрамя таго, у суботу, 29 сакавіка, у М'янме і Тайландзе быў зафіксаваны землятрус магнітудай 5,2 бала.
У Тайландзе абрынуўся хмарачос, што будаваўся, у Бангкоку загінулі 17 чалавек. Па меры разбору завалаў колькасць смерцяў будзе павялічвацца.
У шэрагу рэгіёнаў М'янмы аб'яўлена надзвычайнае становішча. Бальніцы з цяжкасцю спраўляюцца з сітуацыяй. Бракуе тэхнікі для выратавальных прац.
Суседзі М'янмы адправілі самалёты з гуманітаркай і ратавальнікамі. У гэтую краіну вылецелі і беларускія спецыялісты — 66 супрацоўнікаў атрада спецпрызначэння «ЗУБР» МНС разам з пошукавымі сабакамі.
Паводле ацэнак прагнастычнага мадэлявання Геалагічнай службы ЗША, колькасць загінулых у М'янме можа перавысіць 10 тысяч чалавек.
Каментары
Даже лукашенко пришлось отправлять борты МЧС в Мьянму.
Раньше было централизовано, налажено и за деньги США.
Америка превыше всего!