Прэм’ер Ізраіля прыляцеў у Венгрыю нягледзячы на ордар Міжнароднага крымінальнага суда
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньягу прыбыў у Будапешт ранкам у чацвер — гэта яго першая паездка ў еўрапейскую краіну з таго часу, як Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордар на яго арышт.
Фота з фэйсбука міністра абароны Венгрыі
Пра прыбыццё Нетаньягу ў Будапешт паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook міністр абароны Венгрыі Крыштаф Салай-Бабраўніцкі.
Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан накіраваў запрашэнне Нетаньягу ў лістападзе мінулага года — на наступны дзень пасля таго, як МКС выдаў ордэр на яго арышт па падазрэнні ў датычнасці да ваенных злачынстваў у Сектары Газа.
Орбан абяцаў не выконваць ордар, нягледзячы на тое, што Венгрыя з’яўляецца членам МКС.
«Сардэчна запрашаем у Будапешт, Біньямін Нетаньягу!» — напісаў Салай-Бабраўніцкі і апублікаваў фота сустрэчы ізраільскага прэм’ера ў будапешцкім аэрапорце.
У чацвер Нетаньягу правядзе сустрэчу з Орбанам. Паводле паведамленняў СМІ, Венгрыя абвесціць пра перанос свайго пасольства ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Ерусалім.